Лёс падручніка па гродназнаўству
Паводле Harodnia.com
Ужо колькі год у гарадзенскіх школах плануецца ўвесці курс Гродназнаўства. Дзеля гэтай мэты аўтарскі калектыў пачаў яго падрыхтоўку. Больш за год аўтарскі калектыў з гродзенскіх спецыялістаў Шведа, Госцева, Карнелюка, Дабрыяна, Чарнякевіча, Гардзеева і Гуменнага рыхтавалі новы падручнік. Літаральна месяц таму ён быў перададзены на рэцэнзаванне ў гарвыканкам. Падручнік чыталі мэр Гродна Антоненка, яго намеснік Лявонаў, ідэолагі Скробка, Амелька і Дубавец. У выніку з падручніка былі выкрэсленыя ўсе раздзелы аб гісторыі горада пасля 1920-га года (перыяд міжваеннай Польшчы, Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны час). Ад аўтараў патрабавалі ўнесці змены накшталт таго, што замяніць выраз “грамадзянін свету вялікі Васіль Быкаў” на “выдатны пісменнік Васіль Быкаў” і іншае. У выніку аўтары адмовіліся свой падручнкі рэзаць. Такім чынам увядзенне курсу “Гродназнаўства” ў школах адкладаецца на наявызначаны час. Хіба толькі даручаць напісаць падручнік па гісторыі Гродна прафесару Чарапіцу.
“Смерць” падручніка па гродназнаўству
27.06.2007