27.06.2007
ХІI моладзёвая археалагічная экспедыцыя
(Светлагорск, Гомельская вобласць)
30 ліпеня – 12 жніўня 2007 г. ў г. Светлагорску арганізуецца чарговая маладзёвая археалагічная экспедыцыя. Месца археалагічных раскопак: каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельскага Савета Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Экспедыцыю наладжвае грамадскае аб’яднаньне “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”. Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (г. Мінск). Прыём заявак на ўдзел у экспедыцыі – да 15 ліпеня.
Падрабязная інфармацыя маецца на старонцы http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki