11.07.2007
Веласіпедны прабег па Гомельскай вобласці
15 – 20 жніўня адбудзецца турысцкі прабег на веласіпедах маршрутам: Гомель – Жлобін – Парычы – Акцябрскі (Рудабелка) – Петрыкаў – Тураў – Жыткавічы. Вяртанне з Жыткавічаў на цягніках. Кіраўнік прабегу – Анатоль Іллінчык, заслужаны геолаг Беларусі. У праграму падарожжа ўваходзяць сустрэчы з цікавымі людзьмі, наведванне памятных мясцінаў, адпачынак у намётавым летніку, спевы і шчырыя гутаркі каля вогнішча. У велапрабег запрашаецца моладзь. Для гэтага неабходна мець веласіпед, прыналежнасці для адпачынку на беразе ракі і жаданне больш даведацца пра Гомельшчыну.
Падрабязная абвестка тут