Куды пайсці вучыцца рэпрэсаванай моладзі.

12.07.2007

Куды пайсці вучыцца рэпрэсаванай моладзі.
Камітэт абароны рэпрэсаваных працягвае прымаць дакументы ад рэпрэсаванай моладзі, якая з палітычных матываў не мае магчымасці навучацца ў Беларусі. Асобныя студэнты ўжо вучацца ў Чэхіі, Германіі, Латвіі, Эстоніі, Румыніі, Францыі і Вялікабрытаніі. Працягваюцца і тры вялікія праграмы: ва Ўкраіне па стыпендыі Еўракамісіі, у Літве ў Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце і ў Польшчы, праграма імя Кастуся Каліноўскага. На навучанне ва Ўкраіну прымаюць дакументы да 17 жніўня. Ужо запісалася больш за сорак чалавек. Больш як дзесяць асобаў мяркуюць вучыцца ў Літве. А на студэнцкую праграму імя Каліноўскага сёлета прэтэндуюць 70 чалавек. Нагадаем, летась навучацца паехалі 239 студэнтаў.
на сайце http://salidarnasc.org/news.php?id=185
Пра стыпендыі, якія можна атрымаць для навучання за мяжой чытайце тут