СТЫПЕНДЫІ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ

13.07.2007

САВЕТ ПАЎНОЧНЫХ КРАІНАЎ (THE NORDIC COUNCIL OF MINISTERS) ПРАДСТАЎЛЯЕ СТЫПЕНДЫІ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ.
Праграма разлічана на тое, каб даць новыя магчымасці для атрымання адукацыі на Украіне, а ў некаторых выпадках, і ў іншых суседніх да Беларусі дзяржавах. Правілы і ўмовы падачы заявак можна знайсці тут (EN/RU): http://www.norden.org/hviterussland/sk/youth_prog.asp?lang=
Апошні дзень падачы аплікацый—17 жніўня 2007.
«Доступ да вышэйшай адукацыі для беларускай моладзі"  – гэта праграма стыпендыяў, паводле якой падтрымка аказваецца грамадзянам Беларусі, што жадаюць вучыцца ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце (ЕГУ) у Вільнюсе, ва ўніверсітэтах Украіны, а таксама, у выключных выпадках, у вышэйшых навучальных установах іншых суседніх краінаў. Праграма фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і Саветам Паўночных Краінаў (большасць сродкаў выдаткоўваецца ЕС). Дадзеная абвестка накіравана не на праграмы атрымання адукацыі ў ЕГУ! Прымаюцца толькі заяўкі на праграмы ва Ўкраінскіх універсітэтах. За больш падрабязнай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся да спадарыні Ларысы Брондэр (Larisa Bronder): larisa.bronder@mfa.no