Праграма стыпэндый Рэйгана-Фасcэла

17.07.2007

Праграма стыпэндый Рэйгана-Фассэла, Вашынгтон, ЗША, запрашае прыняць удзел аплікантаў з краін Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы і Еўразіі на атрыманне стыпэндыі ў 2008–2009 гг.
Заснаваная ў 2001 годзе праграма прыцягвае дэмакратычных актывістаў, навукоўцаў, журналістаў з усяго свету для таго, каб яны маглі паглыбіць сваё разуменне дэмакратыі і ўзмацніць свае здольнасці па прасоўванні дэмакратычных пераменаў. Праграма накіраваная на тое, каб падтрымаць актывістаў і навукоўцаў з краін новых і маладых дэмакратый, а таксама прыцягнуць да ўдзелу выбітных навукоўцаў з ЗША і іншых краін з развітой дэмакратыяй. Праекты мусяць быць скіраваныя на палітычных, сацыяльных, эканамічных, прававых і культурных аспектах дэмакратычнага развіцця і могуць утрымліваць шэраг метадалогій і падыходаў. Патрабуецца веданне англійскай мовы. Апошні трэмін падачы заявак: 1 лістапада 2007г.
на сайце www.ned.org/forum/reagan-fascell.html