Выйшлі зборнікі з заданнямі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання
Паводле БЕЛТА
У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў выдадзеныя першыя тры зборнікі серыі «Цэнтралізаванае тэставанне-2007». Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута Мікалай Фяськоў. Падрыхтаваныя зборнікі па беларускай і рускай мовах, а таксама па матэматыцы. Усе тэставыя заданні ў зборніках тыя самыя, што былі на сёлетнім тэставанні. Плануецца, што астатнія кнігі па 11 прадметах, паступяць у гандль у канцы тыдня. Зборнікі дапамогуць былым абітурыентам прааналізаваць свае адказы і праверыць аб'ектыўнасць адзнак. А тым, хто будзе паступаць у наступным годзе, яны стануць своеасаблівым метадычным дапаможнікам пры падрыхтоўцы да іспытаў. Мікалай Фяськоў таксама адзначыў, што неўзабаве ў інстытуце выйдзе адмысловы зборнік, у якім будуць прааналізаваныя самыя распаўсюджаныя памылкі абітурыентаў пры адказах на пытанні тэставання.
Выйшлі зборнікі з заданнямі цэнтралізаванага тэставання
23.07.2007