27.07.2007
Зарплаты мінскіх настаўнікаў і бібліятэкараў вырастуць
Дадатковую фінансавую датацыю атрымаюць больш 30 тысяч працаўнікоў устаноў адукацыі, фізічнай культуры і спорту, якія фінансуюцца з гарадскога бюджэту. Да службовых акладаў з 1 верасня бягучага года па 31 мая 2008 года ім будзе ўсталяваная штомесячная даплата — тры базавыя велічыні, што складае 93 тысячы рублёў. А працаўнікам бібліятэк будуць кожны месяц даплочваць 1,5 базавай велічыні, або 46.500 рублёў. Такое рашэнне прынялі дэпутаты Мінгарсавета. Акрамя таго, выкладчыкі, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка, куратара навучальнай групы, могуць дадаткова разлічваць на суму ў памеры адной базавай велічыні.
«Народная Воля»