Для каго працуе сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь?
Сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь мае 2 версіі: рускамоўную і англамоўную. Версіі на дзяржаўнай беларускай мове пакуль няма. У раздзеле для карыстальнікаў на старонцы «География посещений» можна пацікавіцца, каму найбольш патрэбная нашая адукацыйная інфармацыя. У лідэрах наведвальнікаў Злучаныя Штаты Амерыкі – 60 254 наведвальнікаў. Напалову менш нідэрландцаў – 30 037. Беларускія карыстальнікі займаюць пятае месца пасля Аўстраліі (6137) і Расіі (4118). Іх налічваецца толькі 1758. Нагадваем, што ў сістэме адукацыі Бедарусі задзейнічана каля 480 тысяч работнікаў, 241 тысячу з якіх складаюць кадравыя педагогі.
Статыстычная інфармацыя ўзятая з старонак сайта Мінадукацыі РБ.
Сеціўная вайна.
17.08.2007