Адукацыйны семінар па ЕС

20.08.2007

Адукацыйны семінар, прысвечаны Еўрасаюзу

6–8 верасня 2007 г. грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» праводзіць трохдзённы адукацыйны семінар «Еўрапейскі Саюз: гісторыя, каштоўнасці, механізмы, далягляды развіцця».


Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца настаўнікі дысцыплін гуманітарнага цыклу сярэдніх вучэбных устаноў г. Мінска.


Задачы семінара:

– знаёмства настаўнікаў з гісторыяй і сучаснасцю Еўрапейскага Саюза, з яго ідэямі, каштоўнасцямі, нормамі, поспехамі, праблемамі, падыходамі, структурамі і механізмамі;

– авалоданне настаўнікамі школ прынцыпамі, зместам і формамі міжкультурнай адукацыі.


Змястоўныя блокі семінара:

– «Еўрапейскі Саюз: гісторыя, каштоўнасці, механізмы, далягляды развіцця»;

– Прынцыпы, падыходы, метады і формы міжкультурнай адукацыі;

– ЕС і Беларусь: праблемныя моманты і магчымасці супрацоўніцтва;

– Распрацоўка ўдзельнікамі семінара ўласных адукацыйных мерапрыемстваў.


Падчас семінара ўдзельнікі змогуць атрымаць метадычныя матэрыялы, а таксама падрыхтаваць планы пэўных мерапрыемстваў па тэме семінара.


На семінары мяркуецца ўдзел таксама экспертаў – прадстаўнікоў міжнародных і еўрапейскіх арганізацый.


Заяўку на ўдзел у семінары, якую можна спампаваць тут,
неабходна выслаць да 2 верасня 2007 г. па электроннай пошце: nastaunik@gmail.com або па факсе: (8–017) 298–16–59


Не пазней 3 верасня ўдзельнікам будзе паведамлена аб часе і месцы правядзення семінара.


Дакладнейшую інфармацыю можна атрымаць па тэл:
(8–017) 298–16–59 або (8–029) 614–52–79


Кантактная асоба: Дзяргай Ала Валянцінаўна