Семінар па дыстанцыйным навучанні
27–28 жніўня (15:00 – 18:00) у Інтэрнэт-цэнтры Рэспубліканскай
навукова-тэхнічнай бібліятэкі (прасп. Пераможцаў, 7–506, Мінск) адбудзецца семінар «Дыстанцыйнае навучанне: распрацоўка онлайн-курсаў у Moodle».
Вы пазнаёміцеся з тэорыяй і гісторыяй дыстанцыйнага навучання (ДН), існымі канцэпцыямі ДН і даляглядамі развіцця дыстанцыйнага навучання ў Беларусі і краінах СНД. У другой частцы Вам будзе прадстаўленая інфармацыя аб ініцыятывах па развіцці дыстанцыйнага навучання ў Беларусі, у тым ліку партал па дыстанцыйным навучанні http://distance.iatp.by.
Асноўныя пытанні.
1) Дыстанцыйнае навучанне. Каротка аб гісторыі ДА. Дыстанцыйнае навучанне: формы і тыпы. Канцэпцыя дыстанцыйнага навучання ў Беларусі і СНД.
2) Сістэма для распрацоўкі дыстанцыйных курсаў Moodle. Доступ да Moodle у рэжыме настаўніка: магчымасці. Доступ да Moodle у рэжыме студэнта: магчымасці. Уводзіны ў Moodle. Асноўныя наладкі Moodle. Прынцыпы распрацоўкі курсаў у Moodle. Дыстанцыйныя курсы ў IATP.
Запрашаюцца ўсё жадаючыя. Заяўкі пакідайце па тэлефоне (8–017) 203–31–74 або па электроннай пошце martysevich@iatp.by
Праграма Інтэрнэт-доступу і навучання (Internet Access and Training Program, IATP) – праект, які ажыццяўляе Бюро адукацыйных і культурных абменаў Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША.
Паводле svetlahorsk.belarda.org
Семінар па дыстанцыйным навучанні
21.08.2007