07.09.2007
10 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце завяршаецца прыём на завочнае аддзяленне
10 верасня 2007 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс, Літва) завершыцца прыём дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграм. З дапамогай завочных праграм ЕГУ пашырае магчымасці беларускіх грамадзян атрымоўваць у Беларусі як базавую, так і дадатковую еўрапейскую вышэйшую адукацыю. Па завяршэнні навучання студэнты ЕГУ атрымоўваюць дыпломы краіны-чальца Еўрасаюза.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце ЕГУ.