11.09.2007
Уладзімір Арлоў пра навучанне ў савецкай школе:
«У школе не вывучалі Інфлянцкай вайны, не вывучалі найстрашнейшай вайны 1654—1667 г. Беларусь страціла тады палову насельніцтва, сваю эліту, шляхту, мяшчанства. Гэта была дэмаграфічная, эканамічная, культурная катастрофа, ад якой краіна не адышла дагэтуль. Якраз тут мне бачацца карані нашых сучасных балючых праблемаў.
За тры гадзіны аўтобусам ад Полацку знаходзіцца славутае дзякуючы Пушкіну сяло Міхайлаўскае. У школе мы штогод ездзілі туды на экскурсіі. Усё там я ведаў на памяць, сам мог быць гідам. Затое ніколі не зрабілі нам экскурсіі па Полацку, не распавялі пра Сафію.»
Чытаць поўны тэкст інтэрв'ю Нашай Ніве.