БРСМ і Мураўёў

18.09.2007

Адным словам

Выхаванне патрыятызму — здаецца, станоўчы кірунак дзейнасці БРСМ, спрыяльны станаўленню нацыі. Аднак вось што сказаў першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Вадзім Гігін, адказваючы на пытанне аб сімпатычных яму гістарычных дзеячах. Актавіян Аўгуст, дэ Голь, Пётр Першы... З беларусаў не назваў нікога. Затое заявіў: «Может, несколько нестандартный выбор, но мне всегда импонировал виленский генерал-губернатор Михаил Николаевич Муравьев, который больше известен тем, что подавил восстание 1863 года. Но я хорошо изучил его биографию. Это удивительный человек, администратор, управленец, который может служить примером для любого государственного деятеля».
У Беларусі яго звалі і завуць Мураўёў-вешальнік. Вядомы гэты дзеяч і фразай «Что не доделал русский штык — доделает русская школа». Своеасаблівы, як бачны, кумір у таго, хто адказвае за выхаванне патрыятызму ў маладых мінчукоў!

Белорусские новости