24.09.2007
Дадайце ў сваю бібліятэку.
Выйшла ў свет кніга Ўладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагоддзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімір Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасць. Выданне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў. Гэтая кніга павінна быць у асабістай бібліятэцы кожнага беларускага настаўніка. Кнігу можна спампаваць з Інтэрнэту тут (PDF 4,3 Mb).