Спецвыпуск “Нашага слова” для настаўнікаў: Школа будзе нашай

01.10.2007

Спецвыпуск “Нашага слова” для настаўнікаў: Школа будзе нашай

Выйшаў спецыяльны выпуск газеты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прысвечаны Сусветнаму дню настаўніка (5 кастрычніка).


Васьміпалоснае двухколернае выданне пачынаецца адкрытым лістом да настаўнікаў Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Яна заклікае выхоўваць дзетак па-беларуску ды ў беларускім духу. У матэрыяле старшыні Таварыства беларускае школы Алеся Лозкі ў лічбах падаецца трывожная дынаміка колькасці беларускамоўных школаў за апошнія паўтара дзесяцігоддзя. У дакументах асвятляецца сітуацыя ў глыбоцкай школе № 3, якую спрабуюць ператварыць з беларускай ў “дзьвюхмоўную” насуперак бацькам і вучням.


Друкуецца нарыс Вінцука Вячоркі “Школа будзе нашай”, напісаны паводле ўражанняў з першага верасня; інтэрвію полацкай паэткі, спявачкі, настаўніцы Леры Сом; агляд новых, цэнзураваных праграмаў па літаратуры, зроблены Лявонам Баршчэўскім.

Паводле pbnf.org