Навучанне для лідэраў вучэбных гурткоў
З 4 кастрычніка пачынае сваю працу гурток для новых лідэраў вучэбных гурткоў для дарослых.
Запрашаюцца ўсё тыя, каму цікава паспрабаваць сябе ў ролі лідэра, даведацца, чым адрозніваецца вучэбны гурток для дарослых па скандынаўскай мадэлі ад традыцыйных кружкоў для дзяцей, курсаў і трэнінгаў.
На сустрэчах будзе як тэорыя, так і практыка. І ў вас будзе унікальная магчымасць пазнаёміцца са спецыфікай вучэбнага гуртка праз удзел у гуртку.
Праводзіць гурток дасведчаны трэнер, лідэр і каардынатар вучэбных гурткоў у Мінску і Віцебску – Марына Малініна
Колькасць месцаў у гуртку – абмежавана!
Першая сустрэча ў чацвер, 4 кастрычніка ў 19.00
Свае заяўкі дасылайце на адрас hurtki.team@gmail.com або тэлефануеце +375 29 388 25 64
Калі вы прайшлі навучанне на нашых семінарах для лідэраў, праводзілі вучэбныя гурткі або толькі збіраецеся для вас распачынае працу гурток па падвышэнні кваліфікацыі лідэраў вучэбных гурткоў!
У фармаце вучэбнага гуртка ёсць унікальная магчымасць пагрузіцца ў спецыфіку вучэбных гурткоў, абмяняцца досведам і ідэямі з іншымі лідэрамі, абгаварыць складанасці і дасягненні, паспрабаваць новыя метады працы з групай. У выніку ў вас з'явіцца больш упэўненасці ў правядзенні вучэбнага гуртка, больш матэрыялаў і новыя ідэі.
Вядзе кружок Іна Губарэвіч – дасведчаны трэнер, лідэр гурткоў, а таксама спецыяліст па метадах навучання дарослых.
Гурток плануецца пачаць пасля 7 кастрычніка.
Больш дакладную інфармацыю, а таксама запісацца ў гурток вы можаце па тэлефоне +375 29 669 66 59
Таксама дасылайце свае заяўкі на адрас hurtki.team@gmail.com
Навучанне для лідэраў вучэбных гурткоў
01.10.2007