Конкурс у гонар Рыгора Крушыны

02.10.2007

Конкурс у гонар Рыгора Крушыны
Паводле рассылкi VB
Фундацыя памяці Рыгора Крушыны праводзіць спабор паэзіі да стагоддзя беларускага паэта, якое будзе адзначацца сёлета 3 снежня. Да ўдзелу запрашаюцца беларусы ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў. Журы творчага спаборніцтва прымае да разгляду літаратурныя творы (лірычныя альбо наватарскія), якія заснаваныя на фальклоры Случчыны або Палесся, песні на словы любога верша Рыгора Крушыны, альбо крытычныя артыкулы, прысвечаныя яго паэзіі і паэтычнаму стылю. Арганізатары спабору ўстанавілі дзве ўзнагароды для пераможцаў: першы прыз складае 700 амерыканскіх долараў, другі — 300 долараў. Уганараванне пераможцаў адбудзецца ў снежні. Творы на спабор прымаюцца да канца лістапада на адрас электроннай пошты: iharka@tut.by  альбо на паштовы адрас: Krushyna Poetry Foundation, POB 40846, St. Petersburg, FL 33743, USA.