МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА ПА ПРАЦЫ Ў САЦЫЯЛЬНАЙ СФЕРЫ

19.10.2007

Да ўвагі сацыяльных і спецыяльных педагогаў, выхавацеляў.
Асацыяцыя па працы з моладдзю па даручэнні Федэральнага міністэрства па справах сям’і, састарэлых грамадзян, жанчын і моладзі ФРГабвяшчае Міжнародную навучальную праграму для спецыялістаў па працы з моладдзю і ў сацыяльнай сферы. Праграма разлічаная на 8 тыдняў у перыяд з верасня па кастрычнік 2008 года.
Праграма прадугледжвае тэматычныя дыскусіі, наведванні і практычную працу ў ФРГ у розных сферах: праца з дзецьмі і моладдзю, дапамога ў выхаванні, дапамога ў складаных сацыяльных і асабовых сітуацыях; праца з маладымі правапарушальнікамі; з дзецьмі-інвалідамі і г.д.
Усе выдаткі ўдзельнікаў – за кошт арганізатараў.
Умовы ўдзелу ў спаборы:
- сацыяльна-педагагічная дзейнасць на грамадскіх пачатках ва ўстановах і арганізацыях па аказанні дапамогі дзецям і моладзі, а таксама ў сферы сацыяльнай работы і рэабілітацыі (сацыяльныя работнікі, выхавацелі, спецыяльныя педагогі і г.д.);
- прафесійны стаж не менш за год;
- узрост ад 25 да 45 год ;
- валоданне нямецкай мовай для ўдзелу ў семінарах і дыскусіях.
Па выніках спабору фармуецца група з 30 прадстаўнікоў розных краін. Удзельнікі спабору, якія адпавядаюць вышэйзгаданым умовам, будуць запрошаныя на суразмову.
Ахвотных да ўдзелу просім звяртацца ў пісьмовай форме ў Амбасаду ФРГ ў Мінску, аддзел культуры, па адрасе: вул. Захарава, 26, 220034, Мінск. Тэл.: 217 59 00; факс: 294 85 52; е-mail: info@mins.diplo.de Апошні тэрмін – 30 снежня 2007 г.
Паводле «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны».