Конкурс малых грантаў на Даследаванні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі

25.10.2007

Конкурс малых грантаў на даследаванні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі
У рамках праграмы сістэматычнай падтрымкі даследаванняў у галіне сацыяльных навук, палітычных і эканамічных даследаванняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (БФПП) у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў аб'яўляе конкурс малых грантаў.
Даследаванні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі падтрымліваюцца з мэтай развіцця і ўзмацнення дыскусіі па асноўных пытаннях публічнай палітыкі, а таксама пашырэння ў беларускім грамадстве і міжнароднай супольнасці разумення самых важных палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Праекты на англійскай ці рускай мовах дасылайце,калі ласка, на адрас: bppf2007@gmail.com да 15. лістапада 2007 г.
Паводле www.belinstitute.eu