Мікалай Бусел – беларускі інтэлектуал і мовазнаўца – амаль усё жыццё выкладае замежныя мовы ў вясковай школе в. Дуброва Светлагорскага раёну. Але ведае дзядзьку Міколу, і, дзякуючы яму, вёску Дуброва, увесь беларускі інтэлектуальны свет. Пільна сочыць за ягонымі публікацыямі, артыкуламі, лістамі, трапнымі і смелымі каментарамі...
Дзядзька Мікола – настаўнік-Асоба, настаўнік-нонканфарміст, якіх усё менш і менш у нашых школах. Найлепшым настаўнікам яго лічаць вучні і калегі. Яго баіцца і, у лепшым выпадку, не заўважае адукацыйнае начальства. А ён начальства не баіцца. Робіць сваю справу якасна, не скардзіцца на жыццё, адсутнасць дапаможнікаў, слоўнікаў – бярэ, і сам складае. Мы зычым дзядзьку Міколу здароўя і плёну! Ганарымся, што ён – аўтар нашага сайту.
Ён дзеліцца сваімі слоўнікамі і мудрымі прадмовамі да іх з усімі намі. Карыстайцеся, калі ласка: https://nastaunik.eu/workshop/for-teacher/english
Мікалаю Буслу – 60 год!
25.10.2007