Спабор па мадэляванні гісторыка-культурнай спадчыны
Распачаты міжнародны спабор па мадэляванні культурна-гістарычнай спадчыны.
Спабор дае магчымасць студэнтам і маладым спецыялістам не толькі праявіць свой талент, але і спрычыніцца да захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
У якасці аб’ектаў прапануюцца помнікі трох тыпаў (па складанасці):
1) Мірскі замак, Царква ў Сынкавічах, Ратуша ў Магілёве.
2) Каложская царква, Кальвінскі збор у Заслаўі.
3) Белая Вежа, Замкавая вежа, Лямус манастыру брыгітак у Гародні.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – да 20 лістапада.
Эскізы прымаюцца да 25 лістапада.
я інфармацыя – на вэб-старонцы: http://forum.cgtalk.by/showthread.php?t=3676
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны».
Спабор па мадэляванні гісторыка-культурнай спадчыны
16.11.2007