Семінар для мададых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёве

16.11.2007

Семінар для мададых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёве


Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднаньне «Розныя-Роўныя» у межах праекту «Цяжкая праца» ладзіць семінар «Лемантар працаўладкавання» для маладых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Семінар адбудзецца з 5 па 10 снежня 2007 году ў 7 км ад Магілёву на базе санаторыя «Дубровенка». Пачатак у 12.00. Арганізатары забяспечаць харчаванне, пражыванне і праезд удзельнікаў.


Да ўдзелу запрашаецца моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ад 18 да 27 гадоў, якая пражывае ў Магілёве і Магілёўскай вобласьці.


Апошні тэрмін падачы заяваў: 27 лістапада 2007 году. Анкеты дасылайце на адрас: 220012 Менск, зав. Калініна, 16–348, альбо па т/ф. 8 017 2807727 ці электроннай пошце info@different-equal.org.


Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8 017 2873817 (з 12.00 да 16.00), маб. 8 029 5556838. Кантактная асоба: Вадзім Калошкін, Галіна Крот, Паліна Галаўсава.


Анкета – у файле Anketa.doc.


Паводле рассылкі БАСР.