Гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі – на электронным носьбіце

27.11.2007


Гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі – на электронным носьбіце



Падрыхтаваны электронны арыгінал-макет Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Аб гэтым 22 лістапада на калегіі Міністэрствы культуры паведаміў начальнік кіравання па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі міністэрства Васіль Абламскі.


У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі ўваходзяць 4 710 аб'ектаў спадчыны, у тым ліку 66 – рухомыя матэрыяльныя аб'екты (прадметы антыкварыяту, скарбы, кнігі, абразы, карціны і u. д.), 52 – нематэрыяльныя (гербы, фальклорныя традыцыі і т.д.), астатнія – нерухомыя матэрыяльныя аб'екты спадчыны, паведамляе БЕЛТА.