Распрацоўка праекта «Жывая трыганаметрыя»

18.12.2007

Распрацоўка праекта «Жывая трыганаметрыя»

Настаўнік матэматыкі Міхась Булавацкі паспрабаваў распрацаваць сцэнарый падачы трыганаметрычных звестак так, як мне гэта бачыццца. Магчыма нехта з тых людзей, якія валодаюць праграмай GSP (даступнай на нашым сайце), змогуць гэта пераўтварыць у “Жывую трыганаметрыю”. Мяркуецца, што на аснове гэтай працы вучні змогуць самастойна засвойваць гэты (адзін з самых праблемных!) раздзел школьнага курса матэматыкі (з магчымай дапамогай настаўніка, які дарэчы можа быць у гэты час вельмі далёка ад вучня і «размаўляць» з вучнем праз сеціва). Такім чынам, будзе зроб-
лены новы крок для стварэння сеткі дыстанцыйнага навучання матэматыцы, пры дапамозе якой знікне праблема кепскага настаўніка, бо вучань зможа выбіраць сабе настаўніка(ў).

Спампаваць фрагмент сцэнара праекту (pdf, 177 КБ)