Абмяркоўваем матэрыялы конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»

21.12.2007

Абмяркоўваем матэрыялы конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіўся па пяці намінацыях. Мы атрымалі  больш за 30  аўтарскіх распрацовак. Прапануем пазнаёміцца з матэрыяламі, дасланымі на конкурс на адмысловай старонцы нашага сайта. Матэрыялы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, якое складаецца з экспертаў у галіне адукацыі, грамадскіх дзеячоў, педагогаў. Кожны наведвальнік сайта самастойна можа ацаніць якасць матэрыялаў і выставіць свае адзнакі, а таксама даслаць свае заўвагі і каментары да журы праз e-mail info@nastaunik.eu. На форуме створаны адмысловы раздзел для абмеркавання матэрыялаў. Там Вы можаце пакінуць і падзяку аўтарам, якія даслалі свае працы для агульнага карыстання. Запрашаем!