Інфармацыйны дзень ў прадстаўніцтве Еўрапейскай Камісіі

08.01.2008

Інфармацыйны дзень ў прадстаўніцтве Еўрапейскай Камісіі

Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ва Украіне і Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых кандыдатаў на Інфармацыйны дзень, прысвечаны конкурсу праектаў «Медыя праекты, скіраваныя на асвятленьне працы ЕС у рэгіёнах дзейнасці Еўрапейскай палітыкі суседства і Еўрапейскага інструменту супрацоўніцтва і партнэрства». Мерапрыемства адбудзецца 22 студзеня 2008 году ў Кіеве. Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць па тэлефонах у Кіеве : +38 (044) 390 80 11 (дад. 109), +38 (044) 390 80 10


Інфармацыйны дзень прызначаны ў першую чаргу для СМІ, медыя групаў, асацыяцыяў журналістаў, незалежных Інтэрнэт выданняў, грамадскіх арганізацыяў, а таксама ПР-агенцыяў і кампаніяў. Пад час правядзення Інфармацыйнага дня будзе дадзеная інфармацыя пра конкурс праектаў і магчымасць задаць пытанні.


Інфармацыйны дзень для Украіны і Беларусі адбудзецца з 10.00 да 12.00 у памяшканні Прадстаўніцтва Еўракамісіі па адрасе: г. Кіеў, вул. Круглаўнівэрсітэцкая, 10.


Для ўдзелу ў конкурсе трэба зарэгістравацца да 15 студзеня 2008 году па адрасе matthew.green@ec.europa.eu.