Раім наведаць выставу «Жодзінцы»
На адкрыццё выставы «Жодзінцы» ў сталічны Палац мастацтваў народ ішоў і ішоў бяз спыну. Супрацоўнікі Палацу такой колькасці прысутных не бачылі шмат год. Выстава руйнуе стэрэатып пра Жодзіна як радзіму беларускіх аўтагігантаў і замацоўвае за горадам статус аднаго з культурніцкіх цэнтраў краіны.
“Нас вывеў на гэты шлях Багуслаў Радзівіл, – кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Алесь Марачкін, – ўвесь час савецкая прапаганда гаварыла пра тое, што Жодзіна існуе пяцьдзесят-шэсцьдзесят гадоў з дня заснавання БелАЗу. Багуслаў Радзівіл дзесці трыста шэсцьдзесят гадоў таму з хвосцікам меў тут зямлю і называлася гэтая зямля Багуслаў Поле. Фактычна, ён заснаваў мястэчка. Пасля на гэтым месцы вырас сучасны горад. Задача наша – каб мы не забыліся, хто мы ёсць, адкуль мы пайшлі”.
Раім настаўнікам-жодзінцам не спаць у шапку, а пасля заняткаў сабраць дзяцей і рушыць на электрычку. Такі ўрок грамадзянскага выхавання будзе больш карысным за любыя лекцыі .
Выставу можна паглядзець з 6 да 17 лютага з 10.00 да 19.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход 2500–4000 руб. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 288 15 49, 290 60 10.
Больш пра выставу
Фртарэпартаж з адкрыцця
З чаго пачынаецца Жодзіна?
08.02.2008