Узнагарода імя Льва Сапегі на 2008/2009 год

19.02.2008

Узнагарода імя Льва Сапегі пад патранажам прэзідэнта Польшчы накіраваная на ўганараванне выбітных заслугаў за разбудову і развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі праз пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі – скіраванай да Еўропы, якая абапіраецца на найлепшыя гістарычныя традыцыі Рэчы Паспалітай, і за заслугі ў разбудове і развіцці грамадзянскай супольнасці ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.


Узнагарода была заснаваная ў 2006 годзе шэрагам выбітных акадэмічных установаў. Сутнасць узнагароды заключаецца ў тым, каб лаўрэат на працягу акадэмічнага году меў магчымасць аб’ехаць галоўныя універсітэты Польшчы, дзе б ён меў добрыя магчымасці для жыцця і працы, і выкладаў бы па тэмах, зьвязаных з гісторыяй або грамадзтвам Беларусі – дзеля рэалізацыі сябе як выкладчыка і дзеля дапамогі польскім студэнтам у спасціжэнні беларускіх дасягненняў. Дадаткова, у лаўрэата будзе магчымасць уласна папрацаваць у архівах і найлепшых акадэмічных бібліятэках Польшчы. У выпадку, калі вынікам такога побыту будзе напісаная кніга, то яна будзе выдадзеная ў межах стыпэндыі.


Заяўкі з апісаннем заслугаў і дасягненняў кандыдатаў мусяць быць дасланыя ў Школу Усходняй Еўропы да 1 сакавіка 2008 году па адрасе stypendia.studium@uw.edu.pl

Усе падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце на сайце: www.kew.org.pl.

Паводле рассылкі belngo.info