Стажыраванне ім. Паўла Тыгрыда

06.03.2008


Павел Тыгрыд быў чэшскім дысідэнтам, журналістам, грамадскім дзеячам.


Праграма «Стажыраванне ім. Паўла Тыгрыда» прызначана для маладых людзей (25–35 гадоў), якія займаюцца актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Стажыраванне ім. Паўла Тигрида ажыццяўляе АМО (Асацыяцыя па міжнародных пытаннях, www.amo.cz), якая ўжо двойчы паспяхова рэалізоўвала гэты праект.


Галоўная мэта праекту – даць удзельнікам стажыравання магчымасць пазнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасцю дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў, а таксама магчымасць атрымаць практычны досвед у дзейнасці грамадскіх арганізацый.
Падчас праграмы ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі чэшскіх грамадскіх арганізацый, наладзіць кантакты, атрымаць практычныя навыкі ў дзейнасці чэшскіх грамадскіх арганізацый і палітычнай сферы. Акрамя гэтага, удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца і пагутарыць з чэшскімі дысідэнтамі, журналістамі, палітыкамі вывучыць працэсы трансфармацыі ў ЧР.


Арганізатары праекту забяспечваюць фінанансаванне віз, страхоўкі, праезд, пражыванне і стыпендыі ўдзельнікаў.


Структура праграмы:

Праграма складаецца з дзвюх частак:
Першая частка адбудзецца з 5.04.2008 па 3.05.2008

Гэтая частка прогаммы разлічаная на 6 чалавек, якія прымуць удзел у лекцыях, сустрэчах, дыскусіях.

Другая частка адбудзецца з 4.05.2008 па 6.06.2008

Гэтая частка прогаммы з'яўляецца практычнай, калі ўдзельнікі праграмы будуць праходзіць непасрэднае стажыраванне ў чэшскіх і міжнародных грамадскіх арганізацыях і сенаце ЧР. Другая частка праграмы разлічаная на 3 чалавек. Абавязковай умовай для ўдзелу ў другой частцы являеться веданне англійскай мовы.

Калі Вы зацікаўленыя прыняць удзел у стажыраванні ім. Паўла Тыгрыда, дашліце на spt@amo.cz свой запыт і мы перашлем Вам анкету.
Запоўненыя анкеты неабходна даслаць рэалізатарам да 18 сакавіка 2008.