28.03.2008
Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае новы набор на дыстанцыйнае навучанне ў Школе маладога журналіста для жыхароў Гарадзенскай вобласці.
Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ад 16 год, якія спрабуюць пісаць, альбо толькі хочуць паспрабаваць сябе ў журналістыцы; ня маюць магчымасці рэгулярна наведаваць заняткі, але згодныя вучыцца праз інтэрнэт і прыязджаць на кансультацыі.
Заявы прымаюцца да 10 красавіка.
Першая сустрэча ладзіцца ў Гродне 19 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю, анкеты ўдзельнікаў можна атрымаць, звярнуўшыся на электронную пошту trecisektar@yahoo.com. Кансультацыі – па тэлефонах 784 32 21, альбо (0152) 75–71–72.
Паводле «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»