Паездкі ў Чэхію для прадстаўнікоў грамадскага сектара

02.04.2008

Паездкі ў Чэхію для прадстаўнікоў грамадскага сектара

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» у 2008 годзе будзе праводзіць серыю адукацыйных паездак у Чэшскую Рэспубліку.


Аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» было заснавана ў Празе ў 2004 году з мэтай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Дзейнасць аб'яднання будуецца на ўзаемным супрацоўніцтве беларускіх грамадскіх арганізацый з чэшскімі партнёрамі, развіццё кантактаў і сумесных праектаў, а гэтак жа на перадачы чэшскага досведу грамадскай і палітычнай трансфармацыі.


( аб аб'яднанні можна даведацца на старонцы www.be.civicbelarus.eu)


Праграма нашых паездак уключае ў сябе:


– сустрэчы і дыскусіі з прадстаўнікамі чэшскіх НДА, грамадскіх рухаў, палітыкамі, журналістамі, грамадскімі дзеячамі;

– у залежнасці ад тэмы паездкі, наведванне розных грамадскіх арганізацый, устаноў, сродкаў масавай інфармацыі, і г. д.;

– сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Чэхіі і студэнтамі, навучэнцамі чэшскіх універсітэтаў;

– азнаямленчую лекцыю аб грамадска-палітычным жыцці Чэхіі, культуры, паўсядзённым жыцці.


Ад удзельнікаў мы чакаем:


– зацікаўленасць у наладжванні кантактаў для сумесных будучых чэшска-беларускіх праектаў

– актыўны ўдзел у дыскусіях



На першае паўгоддзе ў нас запланавана некалькі адукацыйных паездак у Прагу па наступных тэмах:



ГРАМАДСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ І ІХ РОЛЯ ПРЫ ПЕРАХОДЗЕ ДА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РЭЖЫМУ


Маладыя людзі, якія прымуць удзел у дадзенай праграме, змогуць у дэталях пазнаць аб працэсе пераходу Чэхаславакіі ад камуністычнага рэжыму да дэмакратыі і ролі, якую ў гэтым працэсе адыгралі грамадскія арганізацыі. Таксама яны сустрэнуцца з кіроўнымі чэшскімі НДА, былымі дысідэнтамі, даведаюцца аб метадах правядзення паспяховых грамадскіх кампаній і г.д.


Колькасць удзельнікаў: 10 чалавек

Папярэдні тэрмін праграмы: сярэдзіна чэрвеня

Працягласць праграмы: 1 тыдзень



УМОВЫ ПРАЦЫ МАЛОГА І СЯРЭДНЯГА БІЗНЭСУ У ЧЭХІІ


Праграма прадугледжаная для грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў. Удзельнікі даведаюцца аб умовах працы малога бізнэсу ў Чэхіі, памерах падтрымкі дзяржавы і сацыяльнай абароненасці прадпрымальнікаў. Таксама будзе разглядацца роля і ўдзел грамадскіх аб'яднанняў і палітычных структур у абароне інтэрасаў малога бізнэсу, сістэма ўзаемадзеяння мясцовых улад і бізнэсу, сістэма падаткаабкладання, ліцэнзійная дзейнасць і т.д. У рамках праграмы – наведванне саюзу малых і сярэдніх прадпрымальнікаў Чэхіі, Гандлёвай палаты, Чэшскай гандлёвай інспекцыі, Асацыяцыі абароны правоў спажыўцоў, і г.д.


Колькасць удзельнікаў: 10 чалавек

Папярэдні тэрмін праграмы: другая палова мая

Працягласць праграмы: 1 тыдзень

Выдаткі на праезд да Прагі і назад, тыднёвы праязны на грамадскі транспарт і пражыванне ў гатэлі бярэ на сябе чэшскі бок. Удзельнікам таксама будуць прадстаўленыя сутачныя на харчаванне.


Зацікаўленых просім дасылаць нам сваё кароткае рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (да двух старонак) на беларускай, рускай або ангелійскай мовах. Афармленне заяўкі вольнае. У матывацыйным лісце кандыдат павінны абгрунтаваць сваю цікавасць у дадзенай праграме, апісаць свае спадзяванні ад паездкі ў Чэхію, а таксама, па магчымасці, паказаць, якія арганізацыі ён/яна жадалі бы падчас паездкі наведаць.


Веданне англійскай або чэшскай моў не абавязковае – на ўсіх сустрэчах будзе прысутнічаць перакладчык.


Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30.04.2008

Заяўкі дасылайце на stypendyi@seznam.cz (з пазнакай той тэмы паездкі, у якой вы зацікаўленыя)


Чальцы грамадскага аб'яднання «Грамадзянская Беларусь» таксама з радасцю разгледзяць любую прапанаваную вамі тэму для арганізацыі будучых адукацыйных паездак у Чэшскую рэспубліку.