11.04.2008
Сайт adukacyja.info чакае прапановы cлогана для змяшчэння яго на стартавую старонку адноўленай вэрсіі adukacyja.info.
Дасылайце свае ідэі на скрынку adukacyja@gmail.com да 25 красавіка.
Пераможцу дастанецца курс Longman для падрыхтоўцы да TOEFL альбо любая іншая цікавая яму кніжка з сярод 50 іншых, а ягоны слоган-пераможца з’явіцца на стартавай старонцы adukacyja.info. Аўтары яшчэ трох цікавых ідэяў атрымаюць зніжкавыя cупэр карткі для моладзі Euro<26.
Паводле рассылкі belngo.info



