Круглы стол па ВІЧ/СНІД

29.04.2008

Круглы стол, арганізаваны грамадскім аб'яднаннем «Фокус-група» для супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб'яднанняў г. Мінска і Мінскай вобласці, адбудзецца 12 мая 2008 году ў клубным пакоі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханнэса Рау (прасп. Газеты «Правда» 11, Мінск).

Час правядзення мерапрыемства: з 10:00 да 12:30. Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9:45.

Падчас мерапрыемстваў супрацоўнікі 20 дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб'яднанняў г. Мінска і Мінскай вобласці будуць азнаёмленыя з досведам працы ГА «Фокус-група», атрымаюць інфармацыю аб магчымасцях выкарыстання ў сваёй прафесійнай дзейнасці інфармацыйных і метадычных матэрыялаў, распрацаваных арганізацыяй і размешчаных на сайце www.belinternat.org.
Падчас круглага стала будуць разгледжаныя наступныя пытанні:

– Прэзентацыя праекту «Мода на здароўе» – гісторыя ўзнікнення ідэі, мэтавая група, асноўныя складанасці і дасягненні.

– Выкарыстанне актыўных метадаў прафілактычнай працы з моладдзю: інфармацыйны занятак, дыскусійная праграма, інтэрактыўнае выяўленне, акцыя.

" Спецыфіка выкарыстання прынцыпу роўнага навучання і прыцягвання валанцёраў у прафілактычную працу з моладдзю.

– Магчымасці сеткі Інтэрнэт для арганізацыі прафілактычнай працы з моладдзю.

– Выкарыстанне друкаваных матэрыялаў для прафілактычнай працы.

Напрыканцы круглага стала будзе арганізаваная кава-паўза. Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць метадычны дапаможнік па прафілактыцы ВІЧ/СНІД сярод моладзі «Абяры жыццё».

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Аплата праезду іншагародніх удзельнікаў будзе ажыццяўляцца па прад'яўленні арыгіналаў квіткоў, паштовым пераводам.

Ахвотныя прыняць удзел у круглым стале павінныя запоўніць анкету і даслаць яе па электроннай пошце: focus_group@mail.ru (з пазнакай «Круглы стол»)
або па факсе: (017) 298–39–33. Адабраныя ўдзельнікі будуць паінфармаваныя да 11 мая 2008 году.

Пры адборы ўдзельнікаў прыярытэт будзе аддавацца спецыялістам вучэбна-выхаваўчых устаноў і арганізацый без досведу або з невялікім досведам працы па прафілактыцы ВІЧ/СНІД.

Дадатковая інфармацыя:

Тэл/факс:
(017) 298–39–33

GSM: (029) 671–41–19 (кантактная асоба: Ляўко Андрэй Анатольевіч)

E-mail: focus_group@mail.ru