Шведскае Агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве і развіццю (Sida) разам са Шведскай няўрадавай арганізацыяй «Асацыяцыя міжнароднай дапамогі інвалідам» (Shia) запрашае да ўдзелу ў міжнароднай трэнінгавай праграме, якая адбудзецца з 20 па 31 кастрычніка 2008 году ў Стакгольме.
Мэтавая група – спецыялісты па правах чалавека і функцыянальным абмежаванням, прадстаўнікі мясцовых альбо нацыянальных арганізацыяў, якія працуюць зь людзьмі з фунцыянальнымі абмежаваннямі, дзяржаўныя ўстановы, службовыя асобы, грамадскія арганізацыі.
Праграма будзе выкладацца на ангелійскай мове, таму ўдзельнікі павінныя мець пэўны ўзровень валодання ёй, што дазволіць ім абмяркоўваць тэхнічныя і прафесійныя пытанні.
Усе выдаткі, звязаныя з прыбываннем удзельнікаў трэнінгу ў Швэцыі, бярэ на сабе Шведзкае агенцтва міжнароднага развіцця (Sida).
Брашуру аб навучальнай праграме й аплікацыйную форму можна атрымаць непастэдна ў Амбасадзе Швецыі ва Украіне, уключна з інфармацыяй аб Шведскім Агенцтве міжнароднага развіцця (Sida). Аплікацыйную форму можна знайсці на сайце www.gurt.org.ua.
Апошні тэрмін прыёму заявак: 31 мая 2008 году. Запоўненыя аплікацыйныя формы накіроўвайце ў Сакратарыят праграмы па адрасе: Shia, ITP co-ordinator, Liljeholmstrong 7A, 6 tr., 117 63 Stockholm, SWEDEN
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Гелены Белікбаевай, Sida, Амбасада Украіны ў Швэцыі, тэл: +380 44 494 4270, факс: +380 44 494 4271, gelena.belikbayeva@foreign.ministry.se.
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародныя трэнінгавая праграма
09.05.2008