Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”.
Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць
арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і
адукатараў у значным асяроддзі.
Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое
адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Структура выдання:
1. Уступны раздзел пра сферу нефармальнай адукацыі Беларусі.
2. Прыклады лепшых практык.
3. Інфармацыя пра арганізацыі, якія рэгулярна рэалізуюць адукацыйныя
праграмы.
4. Інфармацыя пра адукатараў.
5. Слоўнік тэрмінаў.
Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і рускай мовах. Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.
Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы
нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы згодна прапанаванага ўзору.
Просім даслаць інфармацыю не пазней за 31 мая 2008 года на e-mail adukatar.aga@gmail.com.
Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове.
Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.
Гэта інфармацыя і анкета распаўсюджваецца свабодна.
Будзем удзячныя, калі Вы перашлеце іх Вашым знаёмым адукатарам.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць,
звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650; +375 29 6518601, Галіна Мацюшэнка
gmatushenko@gmail.com.
Зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”
22.05.2008