23.05.2008
Беларускія настаўнікі СМК звяртаюцца з заклікам захаваць прадмет у школах
Настаўнікі сусветнай мастацкай культуры з больш за 20 гарадоў Беларусі выступілі з адкрытым лістом з нагоды запланаванага скарачэння навучальнай нагрузкі ў школе за кошт гуманітарных дысцыплін. Тэкст звароту БЕЛАПАН перадала кіраўнік мазырскага раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, аўтар шматлікіх прац па сваёй спецыяльнасці Святлана Філімонава. Пад лістом стаяць прозвішчы педагогаў з Гомеля, Гародні, Магілёва, Мінска, Віцебска, раённых цэнтраў.
Паводле Naviny.by