Асамблея ТБШ

23.05.2008

Асамблея ТБШ: прыдзецца ствараць сістэму адукацыі грамадскімі сіламі.
Сёння, 23 мая 2008 года, адбылася чарговая Асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай школы». На Асамблею з'ехаліся дэлегаты з усіх рэгіенаў Беларусі, былі запрошаныя спецыялісты ў галігне адукацыі з вядучых ВНУ, школаў, акадэмічных асяродкаў.
Старшынём РГА " Таварыства беларускай школы" пераабраны дацэнт БДПУ Алесь Лозка.
На асамблеі абмяркоўваліся пытанні стану беларускай адукацыі, чарговае рэфармаванне школы, якое адбываецца зараз.
Прафесар БДПУ Язэп Стапановіч, намеснік старшыні камісіі па школьных падручніках (секцыя біялогія), які сам прымаў удзел у распрацоўцы праграмаў і падручнікаў для 12-гадовай школы, адзначыў, што раптоўнае скасаванне 12-гадовага навучання робіць марнай працу спецыялістаў, якія так і не дачакаліся вынікаў сваёй працы.
Намеснік старшыні ТБШ Аляксандр Сядзяка прапанаваў правесці грамадзянскую экспертызу тых зменаў у адукацыі, якія зараз адбываюцца. Прыцягнуць спецыялістаў у адукацыі, настаўнікаў, бацькоў.
Алена Анісім прапанавала пачаць грамадскімі сіламі пачаць працу над канцэпцыяй нацыянальнай сістэмы адукацыі, так як стала відавочна, што дзяржава з гэтай задачай не спраўляецца.
Дакументы, прынятыя падчас Асамблеі ТБШ, будуць апублікаваныя ў хуткім часе.