У межах праграмы беларускія і украінскія студэнты могуць падаваць заяўкі на атрыманне стыпэндыі, якая прадугледжвае атрыманне універсітэцкай ступені ў межах навуковых накірункаў і прадметаў у 47 нарвежскіх універсітэтах і каледжах.
Мэта праграмы – даць студэнтам мэтазгодную адукацыю, якая б прыносіла карысць іх родным краінам пасля заканчэння навучання і вяртання дадому.
Штогадовая праграма спансіруе 300 студэнтаў з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, а таксама 800 студэнтаў з краінаў, якія развіваюцца. Студэнты атрымаюць такую суму грошаў, якая б у сярэднім была патрэбная нарвэжскаму студэнту пад час аналагічнай адукацыйнай праграмы. У выпадку, калі выпускнік застаецца пасля навучання ў Нарвегіі, ён мусіць выплаціць усю суму, выдаткаваную на яго адукацыю ва універсітэце.
Праграма прадугледжвае курс для атрымання ступені Master and PhD, а таксама атрымання пэўных прафесійных ступеняў.
Мова навучання і выкладання – нарвэжская альбо англійская.
Праграма даступная для асобаў, старэйшых за 18 год з Беларусі і Украіны. Усе кандыдаты мусяць мець сэртыфікат аб заканчэнні сярэдняй школы, двух гадоў навучання ў вышэйшай навучальнай установе сваёй краіны (выключэнні ёсць толькі для некаторых прафесійна зарыентаваных накірункаў).
Аплікацыйную форму неабходна даслаць у вышэйшую навучальную ўстанову, якая бярэ ўдзел у праграме. Форму можна атрымаць на вэб-старонках універсітэраў ці каледжаў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 снежня кожнага году, некаторыя курсы і адукацыйныя праграмы могуць мець іншыя канчатковыя даты.
Адна з галоўных умоваў праграмы – вяртанне студэнтаў дадому пасля заканчэння навучання.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце http://www.siu.no/
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыі для навучання ў Нарвегіі
12.06.2008