Працягваецца конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год.
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.
Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Тэрміны правядзення Школ па правах чалавека для моладзі
Школа 1
29 чэрвеня – 6 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня)
Школа 2
12 – 19 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня)
Школа 3
21 – 28 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 25 чэрвеня)
Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў).
Тэрміны правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў
2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 8 ліпеня)
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах (група — 20 чалавек).
Дадатковая інфармацыя тут
Конкурс на ўдзел у праваабарончых школах
17.06.2008



