Сёння апошні дзень рэгістрацыі абітурыентаў.
Сёння сканчаецца прыём заяваў для ўдзелу ў тэставанні ў рэзервовы дзень. Гэта зроблена для таго, каб абітурыенты, якія даведаліся аб сваіх нізкіх балах і па гэтай прычыне прапусцілі тэставанне па біялогіі, замежным мовам або хіміі, мелі магчымасць здаць гэтыя тэсты 2 ліпеня. Нагадваем, шанец працягнуць барацьбу за студэнцкі білет з'явіўся ў абітурыентаў, якія набралі меней 20 балаў. Тым часам, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвёў вынікі тэстаў па гісторыі Беларусі. Вынікі выпрабавання па гэтым прадмеце сёлета значна лепш, чым летась. 4 абітурыенты атрымалі па 100 балаў. Яшчэ 90 чалавек здалі на 90 і вышэй балаў. Працягнуць удзел ва ўступнай кампаніі змогуць абітурыенты, якія здалі гісторыю Беларусі не ніжэй чым на 16 балаў.
Паводле навінаў tvr.by
ЦТ
30.06.2008