08.07.2008
Метадычны летнік настаўнікаў фізікі «Альхоўка-2008»
Педагагічная эліта з усёй краіны цэлы тыдзень навучалася ў летніку на беразе Cтрачы. Настаўнікі фізікі і не толькі сабралася тут у 19 раз. Бяззменны прэзідэнт Альхоўскага летніка Мікалай Іванавіч Запрудскі на гэты раз праводзіў курсы па тэме «Педагагічныя асновы і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў па праблеме энергазберажэння» .
Традыцыйна ўсе ўдзельнікі летніка прывезлі з сабой ўласныя метадычныя напрацоўкі, якія перадалі і для нашага сайта. Яны хутка з'явяцца на нашых старонках. А пакуль глядзіце фотарэпартаж з Альхоўкі-2008.