ТРЭЦІ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ «ПАРАДАК СЛОВАЎ"
Фэстываль паэзіі «Парадак словаў" пройдзе з 31 ліпеня па 3 жніўня 2008 года ў Мінску. Месца правядзення – музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А), музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13), фальварак «Добрыя мыслі" (вул. Магілёўская, 12). Госці фэсту: літаратурныя фестывалі бліжэйшага замежжа: «Кіеўскія Лаўры», «Літэратэрра» (Ніжні Ноўгарад», «Валошынскі фэст» (Крым, Кактэбель), Ташкенцкі паэтычны фэст (Узбекістан). Ганаровае адкрыццё Фустывалю і першыя паэтычныя чытанні адбудуцца 31 ліпеня 2008 года ў чацвер у 18:00 у музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А, Траецкае прадмесце). З праграмай фэсту можна азенаёміцца на сайце: www.litafisha.ru .
МІЖНАРОДНЫ ФЭСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ «ПАРАДАК СЛОВАЎ"
29.07.2008



