Ці адбудзецца скарачэнне настаўнікаў?
Вось як на гэта пытанне адказалі намеснік міністра адукацыі і намесьнік дырэктара школы.
Паводле звестак Міністэрства адукцыі, пераход з 12-гадовага на 11-гадовае навучанне ў сярэдняй школе не выклікаў скарачэння педагагічных кадраў. Пра гэта паведаміў 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. Паводле яго слоў, «апасенні наконт гэтага былі, тым не менш гэтага не здарылася». Намеснік міністра зазначыў, што такой сітуацыі ў многім садзейнічала пераразмеркаванне нагрузак школьных настаўнікаў і новы падыход да факультатываў у школе, сістэма правядзення якіх змянілася. «Правядзенне факультатываў будзе аплачвацца настаўнікам гэтак жа, як і звычайныя гадзіны выкладання прадметаў у школе», –– патлумачыў К.Фарыно. Паводле ацэнкі Мінадукацыі, педагагічная нагрузка ў новым навучальным годзе ў агульнаадукацыйных установах краіны складзе 1,1 стаўкі. К.Фарыно таксама паведаміў, што ў школы накіравана 5,4 тыс. маладых спецыялістаў. паведамляе БелаПАН.
А вось што паведаміла Настаўніку.інфо намесніца дырэктара школы аднаго з райцэнтраў Галіна К. – : «Мы з дырэктарам 2 дні сядзелі і выдумлялі, чым нагрузіць настаўнікаў сёлета, каб захаваць іх на працы. Фактычна, у нас у раёне аказалася каля 200 лішніх педагогаў. Але ў наступным годзе ў нашай школе 9 выпускных класаў, а набраць здолеем толькі 2. Таму скарачэнне наперадзе, і вельмі-вельмі вялікае».
Ці адбудзецца скарачэнне настаўнікаў?
29.08.2008