Новы навучальны год у лічбах
— Па дадзеных Мінадукацыі, у гэтым навучальным годзе ў школы пайдуць больш 93 тыс. першакласнікаў. Усяго ж у беларускіх школах будзе навучацца каля 1 млн. 100 навучэнцаў
— Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, у першым паўгоддзі 2008 года сярэднемесячная зарплата педагагічных работнікаў (акрамя прафесарска-выкладчыцкага саставу) склала 679,5 тыс. рублёў. Гэта 72,5% ад узроўня зарплаты ў прамысловасці. Зарплата настаўнікаў склала ў сярэднім 718 тыс. руб. (76,6% ад узроўня ў зарплаты ў прамысловасці) і прафесарска-выкладчыцкага свставу –– 1.301 тыс. руб. (139%). Для параўнання сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў ліпені 2008 года склала 923 тыс. 277 рублёў
— У новым навучальным годзе у Беларусі будзе на 2 тыс. першакласнікаў больш, чым сёлета, але толькі па г. Мінску выпускнікоў базавых школаў будзе больш на 22, 1 тысячы чалавек (34,5 тысячы чалавек у параўнанні з 12,4 тыс. чалавек у 2008-м ), а, сярэднюю школу ў наступным годзе скончаць на 3 тысячы вучняў больш, чым сёлета (18 тысяч вучняў, у 2008-м — 15 тыс.)
— У новым навучальным годзе адчынена чатыры новыя школы, рэарганізавана 37 агульнаадукацыйных устаноў. У сельскай мясцовасці зачынена 93 установы адукацыі
— Кошт карыстання камплектам падручнікаў сёлета складзе ад 7 да 22 тысяч рублёў
— У дашкольных установах не хапае больш за 1.000 выхавацелек, 123 медыцынскія сястры, 438 памочнікаў выхавацелек.
— Паводле інфармацыі Мінадукацыі, у дзяржаўныя ВНУ сёлета паступілі 74,4 тыс. чалавек. На дзённую форму навучання на бюджэтнай аснове залічана 23 тыс. 783 чалавека (уключна месцаў, фундаваных Нацбанкам Беларусі), 21,3 тыс. — на ўмовах аплаты, на завочную форму навучання –– 29,3 тыс. (7,2 тыс. — на бюджэтныя месцы, 22,1 тыс. — на ўмовах аплаты). Такім чынам,толькі 41,6% студэнтаў навучаюцца за кошт бюджэта, а больш за 58% ад усіх студэнтаў дзяржаўных ВНУ – платнікі.
Усе лічбы ўзятыя з сайта http://naviny.by/
Новы навучальны год у лічбах
29.08.2008