Глядзіце, таварышы, я – гражданін...

20.09.2008

Выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», якое сёлета было выдадзенае ў якасці падарунка 16-гадовым атрымальнікам пашпарта, заваявала перамогу ў намінацыі «Лепшае масава-палітычнае выданне» ў конкурсе «Мастацтва кнігі-2008».


Цытуем паведамленне з сайта Мінстэрства адукацыі:

«Для молодого человека шестнадцатилетний возраст – время становления собственного «Я», поиска жизненных ориентиров, выбора активной гражданской позиции. Очень важно четко представлять, в какой стране ты живешь, какими правами обладаешь, какие законы должен чтить, какие идеалы и ценности свято беречь...


Художественный образ книги особенно выразителен благодаря использованию стилевых особенностей оформления паспорта гражданина Республики Беларусь. Высокий эмоциональный настрой рождают у читателя строки специально написанного для книги стихотворения поэтом Наумом Гальперовичем:

Я родным краем ганаруся

І ведаю – я не адзін.

Я грамадзянін Беларусі,

Зямлі сваёй адданы сын.

Усе, што тут, — маё па праву,

Свой лёс з Айчынаю дзялю.

Я нашу родную дзяржаву

Як маці мілую люблю.

І пашпарт беражна трымаю

Як пропуск у шчаслівы дзень.


І над маім жыццём лунае

Надзеі радасны прамень.»

(вылучана – Nastaunik.info)

Гэтым часам «Народная воля» паспрабавала высветліць веды асобных момантаў беларускай і савецкай гісторыі ў цяперашніх падлеткаў (а праз колькі гадоў – патэнцыйных атрымальнікаў вышэйузгаданай кнігі). Акрамя пацешных і стаўшых нядзіўнымі адказаў аб тым, што Ленін – гэта першы піянер, а «Аўрора» – падводны човен, адметна тое, што ніхто з апытаных не здолеў выразна адказаць на пытанне «Калі Беларусь стала незалежнай?», а дату пачатка Другой сусветнай вайны называлі адназначна і безапеляцыйна – 22 чэрвеня 1941 году.