З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.
Кожны візіт, акрамя агульнага азнаямлення са структурамі ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва паміж Бруселем і Беларуссю ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, навука і адукацыя, транспарт. Наша праграма мае на мэце дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.
Першы візіт з тэматычным акцэнтам на пытанні аховы навакольнага асяроддзя і супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне барацьбы з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы адбудзецца ў першай дэкадзе лістапада (даты будуць удакладняцца). Удзельнікі праграмы будуць адбірацца на конкурснай аснове. Перавага будзе аддавацца кандыдатам з адпаведнымі ведамі ва ўзгаданай вышэй вобласці, а таксама з адпаведным працоўным досведам.
Веданне англійскай мовы – не абавязковае!
Заяўкі на ўдзел дасылаць не пазней за 10 кастрычніка на электронныя адрасы info@democraticbelarus.eu,
info@lawtrend.org
Паводле www.democraticbelarus.eu
Адукацыйны візіт у Брусель
26.09.2008