Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўляюць Чацвёрты Міжнародны конкурс малюнка “На сваёй зямлі”
Тэмы малюнкаў:
* Жылі-былі...
* Часіны году. Пейзаж.
* Гарадская мелодыя.
* Далёкія падарожжы (па матывах твораў Гамера).
* Дарагі мой чалавек.
Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 4 да 21 гады.
Конкурсныя работы павінныя быць творчымі і самастойнымі (арыгінальнымі), выкананымі на паперы без рамачнага афармлення памерам не больш за 70 см па большым баку.
Кожная конкурсная работа павінная быць забяспечаная прылепленым да працы Пашпартам, запоўненым па прыведзеным ніжэй узоры.
Пашпарт работы
1. Код конкурсу – 01
2. Назва работы – Восеньскі пейзаж
3. Поўнае імя і пасада кіраўніка (абавязкова з націскам) – Лісоў Мікалай Ягоравіч, кіраўнік студыі “Акварэлькі” Зарачанскага ДТ
4. Месца творчасці: Зарачанскі Дом творчасці, гурток “Акварэлькі”
5. Адрас месца творчасці:
6. Паштовы індэкс – 231460
7. Вобласць – Гродненская
8. Раён – Дзятлаўскі
9. Сельсавет – Парэчскі
10. Населены пункт – в. Зарэчча
11. Вуліца – вул. Вішнёвая
12. Дом – 26 Корпус – Кватэра – Тэлефон – (015–63) 22586
13. Прозвішча, імя аўтара(абавязкова з націскам) – Вішнеўскі Яўген
14. Год нараджэння, пол – 1990, м
15. Школа: Зарачанская СШ
Работы, не якія адпавядаюць умовам конкурсу, не разглядаюцца і не каментуюцца.
Журы міжнароднага конкурсу вызначыць:
* Дыпламантаў 1, 2, 3 ступені ў 6-ці узроставых групах (ад 4 гадоў да 21 году).
* Дыпламантаў міжнароднай выставы і конкурсу.
* Лепшыя мастацкія студыі.
* Лепшых выкладчыкаў.
Работы дыпламантаў міжнароднай выставы (да 600) будуць размешчаныя на сайце і складуць серыю выстаў дзіцячага малюнка, якія плануюцца ўвесну і ўлетку 2009 г. у выстаўных залах Беларусі і іншых краін.
Работы, узнагароджаныя Дыпломамі, пераходзяць ва ўласнасць грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» і не вяртаюцца аўтарам. Яны выкарыстоўваюцца для стварэння галерэй дзіцячага малюнка, прасоўванні і развіцці конкурсу на міжнародным узроўні, іншых патрэб конкурсу. У мэтах папулярызацыі арганізатары маюць права публікаваць малюнкі без выплаты аўтарскіх ганарараў.
Работы прымаюцца з 1 кастрычніка па 31 снежня 2008 г. па адрасе:
Рэспубліка Беларусь, 222 201 г.Смалявічы, Конкурс “На сваёй зямлі”, а таксама г.Мінск, вул. Кастрычніцкая 16, корпус 3, ГА «Беларускі зялёны крыж»
Тэлефоны для даведак: (+ 375 17) 227 79 54, 210 00 62,
(+375 17) 76 56 441,
(+375 29) 667 57 80, 627 7923
Паводле www.greencross.by
Міжнародны конкурс малюнка “На сваёй зямлі”
29.10.2008