25.11.2008
Арганізуецца беларускамоўны садок у Сухараве
Маладая мама шукае яшчэ 13 бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3–4 год у беларускамоўную групу у мікрараене Сухарава г.Мінска. Арганізацыйныя абавязкі яна бярэ на сябе.
Зьвязвацца: +375 29 395 73 99 Дар'я або праз акаунты скайп і гмэйл – apalonik
Пытанні і абмеркаванне на пляцоўцы http://adelka.livejournal.com/194199.html
Каментар «Настаўніка»: беларускія групы ў садочках і беларускія класы ў школах заўсёды збіраюць дзетак неабыякавых людзей. Калі аддаць сваё дзіця ў такі асяродак, бацькі і дзеці атрымаюць сяброў на ўсё жыццё. Ды і ў дзетак не будзе праблемаў з кніжкамі, цацкамі, святамі, экскурсіямі, мовамі і, што найважней, самаідэнтыфікацыяй.