Пры Шушкевічу школа была лепшай

28.11.2008

Мікалай Фяськоў: Узровень падрыхтоўкі выпускнікоў школ усё ніжэй і ніжэй
Агульны ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў сярэдняй школы ў апошнія гады падае, заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў 27 лістапада на калегіі Міністэрства адукацыі ў Мінску, піша БЕЛАПАН.
Паводле яго словаў, заданні цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у апошнія гады прыходзілася спрашчаць. «Па матэматыцы 50% заданняў выконваюць ужо без ручкі", — сказаў ён. Пры гэтым па выніках 2008 года колькасць нявыканаўшых заданні застаецца стабільна высокай. Так, 1,7% абітурыентаў не набралі ні аднаго бала на выпрабаваннях па матэматыцы.
Па словах М.Фяськова, у 2008 годзе быў адзначаны рост вынікаў ЦТ у абітурыентаў, якія «выпусціліся ў 1996 годзе і раней». Гэта супярэчыць агульнай тэндэнцыі, у адпаведнасці з якой у абітурыентаў, якія здаюць ЦТ праз год або некалькі гадоў пасля выпуску, вынікі выпрабаванняў аказваюцца ніжэй, чым у астатніх. На думку дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, такая сітуацыя можа сведчыць аб паніжэнні ўзроўня школьнай падрыхтоўкі за апошняе дзесяцігоддзе. Усяго ў 2008 годзе ў ЦТ прынялі ўдзел 176 тыс. чалавек, якія выканалі 457,3 тыс. тэстаў. Па словах М.Фяськова, заданні ЦТ адрозніваліся «высокім узроўнем уніфікацыі" і «добрай дыферэнцыйнай якасцю». Паводле яго словаў, цяперашняя дыферэнцыйная якасць заданняў такая, што далейшае спрашчэнне заданняў яе знізіць і створыць праблемы пры паступленні абітурыентаў у ВНУ. «Мы збіраемся і далей удасканальваць працэс цэнтралізаванага тэставання, праўда, без асаблівай спешкі і без радыкальных прапаноў", — сказаў Фяськоў.
Паводле Naviny.by